Праект “Веснавы россып”

У творчым праекце “Веснавы россып…” (Фарміраванне духоўна-маральных пазіцый навучэнцаў ва ўмовах этнакультурнага асяроддзя ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі) прадстаўлены вопыт па стварэнню ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі спрыяльных ўмоў для  разумення і асэнсоўвання  асаблівасцей культурнай спадчыны свайго народа.  Праект па зместу з’яўляецца інтэграваным, што дае магчымасць аб’яднаць намаганні двух або некалькіх гурткоў для дасягнення адзінай мэты і стварэння новага і змястоўнага творчага прадукта – абрадавага свята гукання вясны. Праект даў магчымасць  змадэліраваць  этнакультурнае асяроддзе, дзе ўдзельнікі змаглі адчуць сябе ў той часовай прасторы, калі пэўны абрад, традыцыя былі арганічнай часткай паўсядзённага жыцця.

Матэрыялы праекта адрасаваны педагагічным работнікам устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Падрабязней...